Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

За бяспеку разам

Дата: 22 апреля 2021 в 11:35
101 просмотр

За бяспеку разам

Напэўна, няўдалае выкарыстанне адкрытага агню для навядзення парадку на прысядзібным участку адбываецца не з першай спробы, 1,2 ... 10 раз усё прайшло паспяхова і ўдала, і гаспадар быў упэўнены, што так будзе і надалей, а калі што і здарыцца, то ён у курсе, як будуць развівацца падзеі. Кожны думае, што ведае, але ў рэальнасці разумеюць маштаб толькі тады, калі апынуцца ў яе эпіцэнтры. Хацелася б зрабіць папраўку ў сцэнары «Вучуся на сваіх памылках» і паказаць, як гэта бывае на самай справе. Напрыканцы сакавіка быў адкрыты сумны адлік загінулых падчас веснавога спальвання травы. Сухая расліннасць загарэлася ў суботні дзень ў вёсцы Касмыры Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Тушыць прысядзібны ўчастак выехалі работнікі мясцовага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. За 25 метраў ад дома яны знайшлі абгарэлае цела гаспадыні падворка. Ёй было 84 гады. Агонь разбушаваўся моцна: былі пашкоджаны гаспадарчыя пабудовы на плошчы ў 300 квадратных метраў.

Што датычыцца Мядзельскага раёна, то па стане на 14 красавіка ўжо зафіксавана 25 выяздаў на тушэнне загаранняў у прыродных экасістэмах і, амаль ў кожным выпадку, сцэнарый развіваецца наступным чынам: рашыў прыбраць падворак, скінуй смецце, распаліў, адыйшоўся на хвілінку за наступнай партыяй і…не ўтрымаў агонь.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Асноўнай яе мэтай з’яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Перад выратавальнікамі стаяць наступныя задачы падчас правядзення акцыі:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.
  2. Аказаць дапамогу мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, органам дзяржаўнага кіравання, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

Напрыканцы артыкулу лічу не лішнім будзе нагадаць правілы бяспечнага спальвання смецця. Канешне, лепш за ўсё адмовіцца ад такога небяспечнага сродку пазбаўлення ад сухой расліннасці, галінак дрэў, смецця. Нашмат больш бяспечна скласці ўсё непатрэбнае ў негаручую ёмістасць і ўтылізаваць у бязветранае надвор'е прама ў ёй. Але калі іншых варыянтаў няма, варта памятаць, што перш чым распаліць касцёр, трэба выбраць максімальна далёкае месца ад гаспадарчых пабудоў і жылых дамоў. Месца вогнішча неабходна акапаць па перыметры. Пры сабе абавязкова трэба мець сродак, які дапаможа імгненна затушыць полымя. Гэта можа быць вогнетушыцель, штыкавая рыдлёўка, вядро з вадой ці з пяском. Лёгкаўзгаральныя вадкасці накшталт бензіну выкарыстоўваць нельга: гаручыя пары могуць падпаліць вопратку на чалавеку.

Але нават калі касцёр дагарэў, то пакідаць яго без увагі нельга. Унізе застаецца гарачае вуголле, якое працягвае тлець і можа справакаваць паўторнае ўзгаранне.

<pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару - людская халатнасць і бестурботнасць.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> </pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> </pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Першы намеснік начальніка Мядзельскага РАНС</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> падпалкоўнік унутранай службы                                                             Ю.І.Вашкінэль</pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.