Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Не спадзявайцеся, што пранясе

Дата: 22 апреля 2021 в 11:38
105 просмотров

Не спадзявайцеся, што пранясе

Прырода пасля зімовага абуджэння асабліва прыцягальная, а вось для выратавальнікаў вясна – гэта пара лясных і травяных пажараў. Многія спяшаюцца хутчэй навесці парадак, але, на жаль, не ўсе задумваюцца пра наступствы такой уборкі. Цяперашняя сітуацыя з паламі сухой расліннасці – поўнае таму пацверджанне.

Большасць пажараў, якія ўзнікаюць з-за выпальвання сухой травы і смецця, прыпадаюць на вясенне – летні перыяд. Жыхары вёсак і дачнікі наводзяць парадак на сваіх падворках і ўчастках, спальваюць смецце. Часта ніхто не сочыць за вогнішчам, і полымя хутка перакідваецца на бліжэйшыя пабудовы. Распаўсюджванню агню садзейнічае і вецер.

Але ж здараецца так, што агонь ахоплівае не толькі вялізныя плошчы палеткаў - ён можа перакінуцца і на пабудовы, якія знаходзяцца побач. Так здарылася і ў нашым выпадку… Апоўдні 11 красавіка ратавальнікам Мядзельшчыны паступае паведамленне аб тым, што на адным з падворкаў вёскі Гатавічы Мядзельскага сельскага Савета гарыць сарай. Як развіваўся сцэнарый патлумачыў гаспадар:

  • Незадоўга да здарэння прыехалі з Мінску, крыху падсілкаваліся і вырашыў прыбраць тэрыторыю дачнага дома. Спачатку ўсё было добра: скінуў у кучу галінкі дрэў, якія ўжо абрэзаў на мінулых выхадных і падпаліў, а сам прыняўся ўбіраць маліннік і падкіць у касцёр. І тут чую крычыць сусед, што з – пад крышы сарая ідзе дым. Я туды. Бачу, што ў самым вуглу крышы ўжо разгараецца так называемая “дранка”. Адразу ж набраў нумар 101, а сам прыняўся падручнымі сродкамі ліквідаваць загаранне, але нічога не атрымлівалася. На дапамогу прыбеглі суседзі. А ў хуткім часе падаспелі і ратавальнікі. Прыехалі вельмі хутка, хаця, як аказалася, у гэты момант яны былі на тушэнні сухой расліннасці. Вы ведаеце, пажарныя разлікі прыехалі за 12 хвілін, але для мяне яны цягнуліся цэлую вечнасць. Загаранне было хутка патушана.

Пра адставіны здарэння расказаў і той самы сусед, дзякуючы якому ўдалося своечасова ўбачыць загаранне:

  • Гуляў са сваёй унучкай па вуліцы. Бачу, з-пад крышы суседскага сарая ідзе невялічкі дымок, - расказвае пенсіянер, - крычу яму “Лёня, у цябе сарай гарыць!”. Вы ведаеце, у нашай вёсцы ўсе пастройкі стаяць вельмі шчыльна, дзякуй богу, што ратавальнікі прыехалі хутка, а то я нават не ведаю, чым гэта магло скончыцца. Прагульваючыся па вуліцы я бачыў, што сусед спальвае мусар на сваім падворку, а вецер быў у гэты дзень вельмі пераменлівы: то сціхае, то зноў павялічваюцца парывы. Суседскі сарай быў адкрыты, вось іскрынка ад вогнішча і заляцела ўнутар і, магчыма, там і затрымалася. Калі я спальваю смецце, то адношу кастрышча на вялікукую адлегласць ад пабудоў, метраў 30 – 50, ды і размяшчаю яго па абараным полі…так спакайней. Мая маленькая ўнучка, убачыўшы ўсё, што адбываецца, заявіла мне, што яна пойдзе працаваць у пажарную, - усміхаецца.
<pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Для таго, каб пазбегнуць бяды, варта выконваць наступныя рэкамендацыі:</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> -        Ніколі не выпальвайце траву: акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечнымі і для чалавека;</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> -        Калі заўважылі пажар – не праходзьце міма: магчыма загаранне вы зможаце патушыць самастойна. Полымя можна збіваць галінкамі дрэў ці засыпаць пяском. Патушыўшы загаранне, не пакідайце месца да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не ўспыхне зноўку. Калі разумееце, што загаранне патушыць самастойна немагчыма – тэлефануйце па нумары 101 ці 112.</pre> <pre style="text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Паліць смецце на сваім участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць элементарныя правілы бяспекі. Дарэчы, рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е. Вогнішчы варта разводзіць як мага далей ад пабудоў, лесу і сцірт саломы і сена. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі. Заўсёды памятайце, што за выпальванне сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.</pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.