Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нядбайнасць дорага каштуе!

Дата: 28 марта 2022 в 19:04
108 просмотров

Нядбайнасць дорага каштуе!

Нягледзячы на тое, што за вакном “каляндарная вясна”, зіма ўсё ж не здае свае пазіцыі і нагадвае аб сабе “мінусавой” тэмпературай. А грамадзяне, у сваю чаргу, працягваюць актыўна эксплуатаваць пячы і цеплагенерыруючыя агрэгаты.

Паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Сырмеж Занарацкага сельскага савета загарэлася сажа ў дымаходзе аднаго з прыватных домаўладанняў паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў 21 гадзіну 13 хвілін 26 сакавіка.

Наступнае паведамленне не прымусіла сябе чакаць – ужо ў 23 гадзіны 11 хвілін 26 сакавіка паступае аналагічнае паведамленне з аг.Старыя Габы Слабадскога сельскага савета.

Але і на гэтым не закончылася – паведамленне аб загаранні сажы ў дымаходзе паступае з аграгарадка Сваткі апалове трэцяй ночы 27 сакавіка. Ва ўсіх трох выпадках дальнейшага развіцця загарання ўдалося пазбегнуць.

Кожнаму домаўладальніку трэба ўзяць за правіла, што печ у яго доме павінна быць спраўная. Паміж дымаходамі і канструкцыямі лёгкімі на загаранне павінны быць раздзяленні. Перад топкай печы неабходна прыбіць ліст з металу памерам не менш 50x70 сантыметраў. Патрэбна рэгулярна, не радзей аднаго разу ў два месяцы, ачышчаць дымаходы ад сажы, для своечасовага выяўлення трэшчын варта іх пабяліць. Нельга пакідаць печы без нагляду, калі яны цепляцца, складваць каля іх дровы і іншыя лёгкія на загаранне матэрыялы, развешваць у непасрэднай блізкасці ад іх бялізну і адзенне. Для распальвання ні ў якім выпадку не выкарыстоўваць бензін і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці.

Вельмі часта, праводзячы прафілактычную работу ў жыллёвым фондзе, можна назіраць як некаторыя “нерадзівыя” гаспадары выкідваюць попел каля самой хаты, калі так можна сказаць, “не зыходзячы з ганка”, а тэрыторыя домаўладання пры гэтым не зусім у “якасным стане”: сухая расліннасць, гаручыя матэрыялы вакол – тут і да пажару недалёка. Тут неабходна ўзгадаць тое, што попел і шлак, выграбаемыя з топак, павінны быць праліты вадой да поўнага яго затухання.

Калі курыльшчыкі не будуць кідаць недакуркі і запалкі на зямлю, бацькі сачыць за тым, чым занятыя іх дзеці і спыняць любыя свавольствы непаўналетніх з агнём, гаспадары прыватных домаўладанняў выкідваць попел у прыстасаваныя для гэтага месцы, а дачнікі і сельскія жыхары спальваць мусар з выкананнем усіх правіл бяспекі, то і веснавых загаранняў стане значна менш. “На зямлі госцем добра жыць, а гаспадаром – яшчэ лепш” – сцвярджае народная мудрасць. Таму грамадзяне краіны абавязаны берагчы прыроду, ахоўваць яе багацце.

Інспектар СПіУГ Мядзельскага РАНС

капітан унутранай службы                                                                         І.А.Карапецян

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.