Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лета і бяспека нашых дзяцей

Дата: 3 августа 2021 в 08:18
127 просмотров

<pre style="text-align:center; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> Лета і бяспека нашых дзяцей.</pre>

Летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасныя канікулы, магчымасць загараць і купацца, але і высокія рызыкі для дзяцей. Летам дзеці едуць адпачываць у дзіцячыя лагеры, у вёску да бабуль, ходзяць купацца на рэчку і гуляць у лесе, усё гэта ў комплексе з высокай актыўнасцю сонца, нясе розныя пагрозы. Забяспечыць бяспеку дзяцей летам у першую чаргу задача дарослых. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць аздараўленчыя лагеры. Але бывае і так, што выхаванцы аздараўленчых лагераў наведваюць ратавальнікаў.

Падчас мерапрыемстваў з дзецьмі праведзяцца гутаркі аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, задаюцца пытанні на пажарную тэматыку, на якія рабяты адказваюць з вялікім задавальненнем і энтузіязмам.

Выратавальнікі, прыбыўшыя “па выкліку”, паказваюць тэхніку працы з гідраўлічым інструментам, пры дапамозе якога лёгка пераразаюцца металічныя пруткі. У працяг паказальных выступленняў дзеці прымяраюць баявое адзенне выратавальніка, знаёмяцца з прынцыпам работы апарата на сціснутым паветры, з ручнымі пажарнымі стваламі рознага прызначэння. Найбольшую радасць прысутным прыносіць “забаўляльны этап” мерапрыемства – дзеці з радасцю збіваюць мячы вадой, ды і пабегаць пад кроплямі вады прыносіць ім максімум задавальнення.

Але мерапрыемствы праходзяць не толькі ў аздараўленчых лагерах – цёплымі ліпеньскімі дзянькамі ратавальнікі наведвалі дашкалят, дзе ў гульнявой форме нагадвалі правілы бяспечных паводзін. Напрыклад, днямі мерапрыемства адбылося ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі – сад аг.Нарач”. Тут дзецям была прапанавана гульня “ТОП – ХЛОП” і бяспечная фізкультхвілінка. А вось хлопчыкі і дзяўчынкі з дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі – сад № 3 г.Мядзел” пабывалі ў гасцях упажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г.Мядзел, дзе пазнаёміліся з працай ратавальнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.