Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прырода – агульны дом

Дата: 14 марта 2022 в 21:11
111 просмотров

Прырода – агульны дом.

Нягледзячы на тое, што вясна яшчэ цалкам «не ўступіла ў свае правы» і не пачала цешыць нас цёплымі днямі, на тэрыторыі Рэспублікі ўжо фіксуецца вялікая колькасць выездаў на тушэнне травы і хмызнякоў. Мядзельскі раён не выключэнне - па стане на 14 сакавіка зафіксаваны 3 выезды на тушэнне сухой расліннасці. Адзін з іх 13 сакавіка ў гарадскім пасёлку Свір.

Апоўдні ратавальнікам Мядзельшчыны паступае паведамленне аб тым, што ў Свіры гарыць трава і падыходзіць да хаты і гаспадарчых пабудоў.

  • Прыехаў раніцай з Мінску на свой дачны ўчастак і вырашыў спаліць мусар. Але не прадуглеліў, як той казаў, што вакол ўсё сухое, ды і аб наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння не паклапаціўся. Агонь вельмі хутка ахапіў увесь участак. Я ніколі такога не бачыў, - падзяліўся эмоцыямі малады мужчына. - Мы не паспявалі збіваць полымя. Было вельмі страшна. Яшчэ б крыху і пайшлі б гарэць суседскія ўчасткі. Добра, што пажарныя хутка прыехалі. Самае каштоўнае збераглі: дамы, гаспадарчыя пабудовы, ды і што тут казаць, нашы жыцці. Я раней чуў, да чаго прыводзіць такая бестурботнасць, але думаў, што са мной нічога падобнага не адбудзецца. Трэба вучыцца на чужых памылках, а не на сваіх. Гэты ўрок я добра засвоіў. Больш ніколі так не зраблю.

Нажаль, часцяком, у пагоні за парадкам мы «забываем» аб неабходнасці наводзіць гэты самы парадак бяспечна. Да таго ж, «зверхініцыятыўнасць» грамадзян разам з няведаннем, а часам і простым нежаданнем выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, прыносіць свой «плён»: паводле афіцыйнай статыстыкі ў гэты перыяд істотна пачашчаюцца выпадкі пажараў ад выпальвання сухой расліннасці і смецця, згараюць дамы і гаспадарчыя пабудовы, і, што самае страшнае, гінуць і траўміруюцца людзі.

12 сакавіка 2022 у 16 гадзін 28 хвілін у службу выратавання Петрыкаўскага района Гомельскай вобласці паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці ў вёсцы Міхедавічы Петрыкаўскага раёну.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку было ўстаноўлена, што адбываецца адкрытае гарэнне сухой расліннасці на прысядзібным участку па завулку Лясному. У 16 гадзін 55 хвілін пры правядзенні разведкі на тэрыторыі выгаралай травы знойдзена моцна абгарэлае цела пенсіянеркі 1935 года нараджэння, якая пражывала ў суседнім доме з участкам, які гарэў.

Памятайце: дапускаецца разводзіць вогнішча на прысядзібным участку (у тым ліку і для спальвання смецця) пры выкананні простых умоў бяспекі. Па-першае, падрыхтуйце месца пад вогнішча – выкапайце невялікае паглыбленне ў глебе, абкладзіце месца пад вогнішча камянямі, цэглай або пяском. Паклапаціцеся пра тое, каб побач з вогнішчам  знаходзіліся першасныя (падручныя) сродкі тушэння пажару – вада, рыдлёўка, той самы пясок, вогнетушыцель. Абавязкова звярніце ўвагу на надвор’е – выбірайце, канешне, бязветранае надвор’е. Ні ў якім разе не пакідайце вогнішча (касцёр) без нагляду і не даручайце кантроль за ім дзецям. І яшчэ адзін важны момант – не выкарыстоўвайце для распальвання вогнішча лёгкаўзгаральныя вадкасці. Не забывайцеся, што раскладанне вогнішча дазволена на такой адлегласці, якая гарантуе, што полымя (іскры) не пападуць на будынкі, скірды саломы і не стануць прычынай пажару. І, канешне, памятайце пра “фінальны этап”: патушыце вогнішча, разварушыце вуголле і дайце яму прагарэць, а потым – заліце вадой і закідайце глебай месца вогнішча.

Аднак памятайце пры гэтым: выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ЗАБАРОНЕНА!

Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару - людская халатнасць і бестурботнасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.