Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Электрычная бяспека і дзеці

Дата: 26 января 2018 в 18:25, Обновлено 26 января 2018 в 18:26
401 просмотр

<font face="Times New Roman, serif"><font size="6">Электрычная бяспека і дзеці</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ прыносіць шмат карысці чалавеку. Але яна небяспечная, асабліва для дзяцей. Калі сталы чалавек ужо валодае пэўным жыццёвым вопытам і ведае элементарныя правілы бяспекі, то дзеці, асабліва маленькія, толькі пазнаюць гэты свет. Яны дапытлівыя, актыўныя, рухомыя, а ўсё, што іх акружае, ацэньваюць сваімі органамі пачуццяў.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Дзеці разглядаюць усе прадметы вакол сябе, мацаюць іх рукамі, могуць засунуць у рот, аблізаць языком ці ўкусіць зубамі, пажаваць. Такім спосабам яны набываюць вопыт для далейшага жыцця. Аднак органы пачуццяў чалавека не здольныя вызначыць наяўнасць напружання, а дзеці не разумеюць яго небяспекі. Бацькі і ўсе дарослыя абавязаны стварыць бяспечныя ўмовы для жыцця хлопчыкаў і дзяўчынак, навучыць правільна абыходзіцца з электрапрыборамі.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Малышы да 3-5 гадоў звычайна знаходзяцца пад пільнай увагай бацькоў і выхавальнікаў дома, на вуліцы і ў дзіцячым садку. Для іх бяспекі досыць падтрымліваць у тэхнічна спраўным стане электраправодку, блакіраваць доступ да разетак, працуючых бытавых электрапрыбораў. Робіцца гэта даволі простай устаноўкай пластмасавых дыэлектрычных заглушак, якія выпускаюцца ў шырокім асартыменце. Пасля іх устаноўкі і замацавання малыш не зможа ўсунуць у кантактныя гнёзды шпількі, цвікі і любыя іншыя металічныя прадметы, праз якія магчыма ўздзеянне току. Усе выключальнікі і разеткі ў кватэры павінны быць надзейна замацаваны. Доступ дзяцей да ўключаных у электрасетку бытавых прыбораў і сілкуючых іх правадоў павінен быць заблакіраваны. Інакш яны могуць пацягнуць за электрычны шнур або  пачаць выпрабоўваць яго трываласць зубамі ці іншымі прадметамі.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Небяспеку для дзяцей уяўляюць уключаныя ў сетку настольныя лямпы, электрычныя ацяпляльныя прыборы, вентылятары і іншыя прыборы. Але абмежаванне доступу да іх — гэта не адзіная мера. Галоўную ўвагу трэба засяродзіць на навучанні дзяцей асновам бяспекі. Ужо ў гэтым узросце яны могуць добра запамінаць тое, што ім тлумачаць бацькі. Лепш рабіць гэта ў гульнявой форме, спалучаць з паказам спецыяльных адукацыйных дзіцячых мультфільмаў і абмяркоўваць сюжэт пасля прагляду.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Добра ўплываюць на дзіцячыя паводзіны сумесныя заняткі з імі па бяспецы, якія праводзяць выхавальнікі ў дзіцячым садзе. Удзел у правільна арганізаваным калектыўным мерапрыемстве дазваляе хлопчыкам і дзяўчынкам абменьвацца ўражаннямі з іншымі дзецьмі, што фарміруе ўстойлівую свядомасць правільных паводзін у розных сітуацыях.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Дзецям, старэйшым за пяць гадоў, бацькі даюць больш волі, менш кантралююць іх дзеянні, выпускаюць адных для ўдзелу ў рухомых гульнях з аднагодкамі на свежым паветры. Да гэтага моманту важна сфарміраваць у дзіцяці трывалыя веды пра небяспечныя фактары электрычнасці. Ён павінен разумець, што электраэнергія перадаецца па правадах і ўяўляе вялікую небяспеку, што нельга лазіць па апорах ЛЭП, гуляць пад імі, кідаць на правады якія-небудзь прадметы.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Дзеці любяць калектыўныя гульні з паветранымі змеямі, але праводзіць іх можна толькі на адкрытых пляцоўках удалечыні ад ліній электраперадач. Струменем паветра змей можа быць закінуты на правады, а гэта ўжо сур’ёзная перадумова паражэння электратокам.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">У дварах дамоў устаноўлены трансфарматарныя падстанцыі, размеркавальныя шафы. Адна з любімых дзіцячых гульняў — хованкі. Але пранікаць за агароджу электрычнага абсталявання нельга. Гэта дзеці павінны заўсёды памятаць.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Да моманту, калі дзецям прадстаўляецца свабодны выхад на двор, у іх павінен быць выпрацаваны інстынкт:</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">не падыходзіць да асобна ляжачых ці абарваных правадоў;</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">не набліжацца да агароджы электратэхнічнага абсталявання, нават калі яно зачынена;</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">не гуляць ля апор высакавольтных электраліній;</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">пра ўсе заўважаныя парушэнні неадкладна паведамляць дарослым.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Калі дзіця падрасло і пайшло ў школу, яно атрымлівае яшчэ больш свабоды. Гэта патрабуе ад яго ўжо большых ведаў прыёмаў бяспечных паводзін і абыходжання з электрычным абсталяваннем у быту і на вуліцы. Застаючыся адзін дома, ён не павінен:</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">самастойна ўключаць электрапрыборы;</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">рамантаваць і здымаць ахоўныя накрыўкі з бытавых прыбораў, замяняць засцерагальнікі, электрычныя лямпачкі;</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">датыкацца да працуючых прыбораў мокрымі рукамі, а тым больш праціраць іх ці мыць вадой.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Пры выяўленні паху гарэлай ізаляцыі ці іскрэнні неабходна адразу абясточыць прыбор, але цягнуць за шнур сілкавання рукамі нельга.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Знаходзячыся на вуліцы ў кампаніі аднагодкаў, дзеці здзяйсняюць «гераічныя» ўчынкі, дэманструючы свой спрыт, адвагу, трапнасць і іншыя якасці. Яны могуць спрабаваць разбіць ізалятары на ВЛ, залезці на апору ЛЭП, забыўшыся пад уплывам гарэз пра ўсе ўрокі бяспекі, адкрыць замкі шаф з электратэхнічным абсталяваннем.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Яшчэ адным небяспечным месцам з’яўляецца вадаём, размешчаны каля лініі электраперадач. Лоўля рыбы пад правадамі ЛЭП катэгарычна забаронена. Пяціметровая вуда пры закідзе з лёскай павялічвае адлегласць ад рыбака да кручка на 10 метраў, якога цалкам хапае для таго, каб накінуць на правады. Па мокрай лёсцы электрычны ток праз цела чалавека імгненна стане паступаць у зямлю, што смяротна небяспечна.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Усе гэтыя выпадкі бацькі абавязаны абгаварыць са сваімі дзецьмі, і не адзін раз. Нават у школе пад кантролем настаўніка падчас заняткаў на ўроках працы ці на лабараторных работах па фізіцы ці хіміі існуе небяспека атрымання электратраўмы. Каб іх пазбегнуць, дзіця павінна ўважліва выконваць усе ўказанні настаўніка, не займацца самастойнымі эксперыментамі.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">У многіх дзіцячых аздараўленчых лагерах педагогі сумесна з энергетыкамі сталі праводзіць урокі электрабяспекі, на якіх выкарыстоўваюць відэаролікі, прэзентацыі і іншыя дзейсныя метады навучання.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Акрамя таго, усе бацькі абавязаны ведаць правілы аказання першай дапамогі дзецям, якія трапілі пад уздзеянне электрычнага току. Трэба памятаць, што самае першае дзеянне, якое неабходна вельмі хутка выканаць, гэта абясточыць участак электраправодкі, дзе адбылося паражэнне. Лепш за ўсё гэта зрабіць у кватэрным шчытку, адключыўшы аўтаматычныя выключальнікі ці выкруціўшы засцерагальныя пробкі. Калі гэта не атрымліваецца зрабіць аператыўна, то здымаць напружанне неабходна ўручную з прымяненнем падручных ахоўных сродкаў з дыэлектрычных матэрыялаў, адцягнуўшы пацярпелага за адзенне. Пры гэтым чалавек, які аказвае дапамогу, сам не павінен стаць ахвярай электратоку.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Пасля адключэння напружання варта адразу ацаніць стан дзіцяці, яго прытомнасць, наяўнасць пульсу і дыхання, неадкладна выклікаць урача. Калі адсутнічаюць прыкметы жыцця, то неабходна прыступіць да аказання сардэчна-лёгачнай рэанімацыі: правядзення штучнага дыхання і знешняга масажу сэрца. Першую дапамогу трэба аказваць да прывядзення дзіцяці ў прытомнасць ці прыбыцця ўрача. Толькі ён можа ацаніць сапраўдны стан пацярпеўшага і прыняць канчатковае рашэнне пра завяршэнне рэанімацыі.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Бацькі павінны добра разумець небяспеку, якая зыходзіць ад электрычнай энергіі, і прымаць усё, што ад іх залежыць для выключэння няшчасных выпадкаў у сям’і.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Г. ЖУКОЎСКІ.</font></font>

<font face="Times New Roman, serif"><font size="4">Інспектар раённай інспекцыі «Энерганагляду».</font></font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.